Перакладаем гульні на беларускую мову
YouTubeLinkLink

S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю

📄 Тэкстірыліца, лацінка)
💬 Субтытры

Пра гульню

Гульня расказвае пра выжываньне ў Зоне — вельмі небясьпечным мейсцы, дзе трэ баяцца ня толькі радыяцыі, анамаліяў і згубных мутантаў, але й іншых сталкераў, што маюць уласныя мэты.

Разгадайце таямніцу ня толькі гэтага сьвету, а й мінуласьці Стральца — галоўнага героя, што раптоўна страціў усю памяць. Прыгоды чакаюць!

Жанры: Стралянка, прыгода, жахіВытворца: GSC Game WorldВыдаўцы: GSC Game World, THQДата выданьня: 20.03.2007

Купіць гульню

LinkLink

Пра пераклад

Задума перакласьці S.T.A.L.K.E.R. зьявілася прыкладна 7 гадоў таму. Ведаў і досьведу было замала, але пераклад пачаўся.

З таго часу ўсё было цалкам перароблена наноў двойчы, займеўшы добрую якасьць. Праца над перакладам была вельмі цікавая, бо вымагала разьвязаньня многіх пытаньняў. Гэта завабіла нас паглыбіцца ў беларускую мову, ґрунтоўна вывучыць яе, знайсьці й аднавіць забытыя словы.

Каб гульня адчувалася жывою, мы напоўнілі свой пераклад самавітымі беларускімі словамі, трапнымі выразамі й іншымі залацінкамі; пастараліся ўжыць самыя разнастайныя адметы беларускае мовы, такія як:

і многія іншыя.

Каб дакладна перакласьці розныя тэрміны, мы вывучылі багата жаролаў. Прыкладам, у зброі хочам адрадзіць беларускае слова шрубаванка заместа неўласьцівага русыцызму вінтоўка. Мы падрыхтавалі невялікі слоўнік дзеля гэтага (ён будзе апублікаваны пазьней).

Мы замянілі ўсе адсылкі на расейскую культуру нэўтральнымі або беларускімі адпаведнікамі дзеля адаптацыі. Гульня ня стане горай, калі выпадковыя сталкеры ня мецімуць мянушкаў „Сусанин“, „Чапаев“, „Кутузов“ ці „Штирлиц“. Або калі тры адсылкі на расейскую літаратуру зьнікнуць з дыялёґаў. Верым, што беларусам будзе прыемна пабачыць у гульні знаёмыя вобразы, а ўкраінцы будуць з намі салідарныя.

Арыґінальны тэкст меў нямала абмылаў (прыкладам, неадпаведнасьці або стары матарял) — у нашым перакладзе мы паправілі гэта й зрабілі тэкст зручнейшым да чытаньня.

Мы ўжываем клясычны правапіс беларускае мовы БКП-2005*, бо ўважаем, што ён лепш перадае беларускую мову на пісьме.

Пераклад быў перачытаны колькі разоў, аднак у ім усё шчэ маглі застацца хібы. Будзем удзячныя, як вы паведаміце нам пра іх.

Далучайцеся да нашых сеткаў, каб сачыць за абнаўленьнямі й наступнымі перакладамі.

Зычым прыемнае гульні!

BELARUSITY

*дазволіўшы сабе колькі адступленьняў

YouTubeLinkLink

Ахвяраваць праекту

Ваша помач прыяе разьвіцьцю BELARUSITY й наступным перакладамhttps://www.buymeacoffee.com/belarusity

Аўтары

Падзяка