Хто мы?
⸺
BELARUSITY — суполка рупліўцаў, што паставілі на мэце пашыраць беларускую мову й рабіць кампутарныя гульні даступнымі для беларусаў.
Мы ўжываем натуральныя словы, выразы, адметы беларускае мовы і стараемся, каб нашыя пераклады мелі найвышэйшую якасьць.
Чаму гэта важна?
⸺
Гульні — папулярная частка культуры. Але празь нястачу беларускае лякалізацыі беларусы змушаныя гуляць на чужых, не заўжды зразумелых, мовах.
Мы хочам зьмяніць сытуацыю й паказаць, што беларуская мова жывая, сучасная й разнастайная, натхніўшы беларусаў ужываць і пашыраць яе.
Як нам памагчы?
⸺
Гуляйце з нашымі перакладамі, давайце водгук і паведамляйце пра хібы. Расказвайце пра нас у сетках, дзялецеся ізь сябрамі. Ваш удзел натхняціме нас!
Яшчэ вы можаце ахвяраваць нам грошы. Гэта дазволіць нам рабіць больш якасных перакладаў, разьвіваць праект, паляпшаць сайт і наймаць актораў агучваньня.
Ахвяраваць
Вы можаце ахвяраваць нам вольную колькасьць грошай з вашае банкаўскае карткі цераз пляцоўку Buy me a coffee (зь Беларусі — праз VPN)
Мы будзем шчасныя пачуць вашыя пытаньні, водгукі, прапановы.